Аўтар

Аўтар

Анатолiй Iванавiч Балуценка

 

    Год нараджэння – 1936, скончыў Беларускi полiтэхнiчны iнстытут па спецыяльнасцi

«тэхналогiя сiлiкатаў», кандыдат тэхнiчных навук.

Сiлiкаты – рэчыва, з якога складаецца лiтасфера Зямлi, веды ў гэтай галiне дазволiлi

стварыць шэраг цiкавых твораў.

Мае родныя мясцiны – Магiлёўшчына, мiлае сэрцу  надсожжа ў Крычаве, з цудоўнай i

пяшчотнай, ласкавай i спакойнай рэчкай Сож.  Залатыя пляжы Сожа, яго квяцiстыя

залiўныя лугi, недалёкiя сасновыя бары i цяпер даюць мне творчае натхненне.

Складаць вершы пачаў у 1992 годзе, пішу на беларускай і рускай мовах. 37 гадоў пражыў

ва Украiне, з 1997 па 2010 год жыў у Пiнску. Палессе – маляўнічы куточак беларускай зямлі.

Ад красы прыроды, ад цудоўных рэк Прыпяці і Піны меў багаты матэрыял для вершаў.

Колькі ўсходаў і захадаў сустрэў каля іх! Прыгажосць палескай прыроды – сталая тэма вершаў.

Большасць вершаў напісана на пінскай зямлі.

    З канца 2010 года жыву ў Гродна. Натхняюсь велічным Нёманам і сасновым лесам над ім

у межах горада.

 

Мой   E-mail:  bolutenko@mail.ru

 

Home Page